• слайд 1
  • слайд 3
  • слайд 4
  • слайд 5
  • Слайд 6
Главная \ Гісторыя

История

13 студзеня 1939 года на падставе Пастановы Рады Народных Камісараў БССР быў утвораны будаўнічы трэст «Аблбудтрэст».

Гадавы план будаўніча-мантажных работ у 1939 годзе склаў 4,3 млн. рублёў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўскія захопнікі поўнасцю знішчылі будаўнічую базу трэста.

10 кастрычніка 1944 года Палескі абласны выканаўчы камітэт Савета народных дэпутатаў прыняў рашэнне аб аднаўленні дзейнасці "Аблбудтрэста".

У 1945 годзе ў трэсце налічвалася 3 інжынерна-тэхнічныя работнікі, 107 рабочых, 4 аўтамабілі і 32 коні.

У 1949 годзе была створана будаўнічая база трэста. Былі ўведзены ў эксплуатацыю завод будаўнічых дэталяў з лесапільным, сталярным, кавальскім і шлака-бетоннымі цэхамі.

Пабудаваны 2 інтэрнаты на 220 месцаў.

У наступныя гады адбываўся шэраг істотных арганізацыйных пераўтварэнняў трэста, у сувязі з чым змянялася і яго назва.

1949-1953г.г. - Палескае будаўнічае ўпраўленне.

1953-1957г.г. - Трэст № 3.

1957-1959г.г. - Упраўленне начальніка работ.

1959-1965г.г. - Будтрэст № 6.

1965-1986г.г. – Трэст «Мазырсельбуд».

1986-1989г.г. - Будтрэст № 3 Гомельскага аблсельбуда.

1989-1995г.г. - кааператыўна-дзяржаўнае праектна-будаўнічае аб'яднанне па сельскім будаўніцтве «Мазыр-сельбуд».

1995-2001г.г. – Мазырскае дзяржаўнае вытворчае праектна-будаўнічае аб'яднанне па сельскім будаўніцтве «Мазырсельбуд».

2001-2003г.г. - Рэспубліканскае вытворча-будаўнічае унітарнае прадпрыемства "Мазырсельбуд".

У сувязі з правядзеннем арганізацыйна-прававой формы прадпрыемства ў адпаведнасці з патрабаваннямі Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь Рашэннем Гомельскага Аблвыканкама № 286 ад 28.04.2003г. Рэспубліканскае вытворча-будаўнічае унітарнае прадпрыемства "Мазырсельбуд" перайменавана ў камунальнае вытворча-будаўнічае унітарнае прадпрыемства "Палессебуд".

31 снежня 2010 года па рашэнні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта камунальнае вытворча будаўнічае унітарнае прадпрыемства "Палессебуд" пераўтворана ў Адкрытае акцыянернае таварыства "Палессебуд".

У склад прадпрыемства ўваходзіць 9 генпадрадных будаўнічых арганізацый, 4 спецыялізаваных перасоўных механізаваных калон, кіраванне механізацыі, аўтабаза, жыллёва камунальная кантора, завод жалезабетонных вырабаў. Агульная колькасць працуючых на 1 студзеня 2009 года склала 2884 чал.

Цяпер прадпрыемства "Палессебуд" вядзе будаўніча-мантажныя работы ў 8 раёнах Гомельскай вобласці: Мазырскім, Петрыкаўскім, Жыткавіцкім, Хойніцкім, Ельскім, Брагінскім, Калінкавіцкім, Кастрычніцкім.

За 76 гадоў развіцця ў Адкрытым акцыянерным таварыстве "Палессе-буд" створана магутная тэхнічная база.

За гэты перыяд прадпрыемствам кіравалі:

- Карпман.

- Борович Александр Вячеславович -1953-1968г.г.

- Юницкий Эдуард Петрович              -1968-1971г.г.

- Степанов Владимир Михайлович   -1971-1976г.г.

- Кеник Иван Альбинович                     -1976-1987г.г.

- Гарус Андрей Михеевич                     -1987-1996г.г.

- Усиков Валерий Иосифович             -1996 - 2015г.г.

- Кузьма Владимир Юрьевич              - 2015-2017г.г.

-Бабак Дмитрий Анатольевич            -2017-2020г.г.

-Буглак Сергей Николаевич                -2020 - по настоящее время.

Большасць адміністрацыйна-гаспадарчых і прамысловых аб'ектаў у горадзе Мазыры пабудаваны рукамі будаўнікоў «Палессебуд».

- Здание  городского  исполнительного комитета и исполкома горсовета.

- Дом культуры «Строитель».

- Швейная фабрика.

- Завод мелиоративных машин.

- Часть корпусов завода «Мозырькабель».

- Здание народного суда.

- Здание прокуратуры.

- Крытый рынок.

- Автовокзал.

- Здания средних школ № 1,3,4,6,7,8,10,16, и детских садов.

Упрыгожваннем горада Мазыра з'яўляюцца: кінатэатр "Мір", будынак рачнога вакзала, Нова-апостальская царква, Аграпрамбанк.

Рукамі сельскіх будаўнікоў пабудаваны тысячы квадратных метраў жылля ў гарадах і раёнах Гомельскай вобласці, многія аб'екты сельскагаспадарчага і вытворчага прызначэння.

Многія будаўнікі нашага прадпрыемства бралі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

За поспехі ў працоўнай дзейнасці 4 работнікі аб'яднання «Мазырсельбуд» узнагароджаны ордэнам Леніна, а таксама ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам «Працоўнай славы», медалямі «За працавую адрозненне» і «За працу , памятным знакам «За заслугі ў будаўніцтве».

За дасягненні ў будаўнічай галіне РБ арганізацыя ўзнагароджвалася ганаровым знакам у 2009 і 2013 гг. Пераможца ў намінацыі аб'ект года ў 2005 і 2009 гг.